Дзень назірання за воблакамі

09.07.2024
Сёння ў нас незвычайны дзень - Дзень назірання за воблакамі. Самыя маленькія выхаванцы нашага дзіцячага сада з цікавасцю даследавалі воблакі і звярнулі ўвагу. як яны плывуць. Кожны уявіў фігуру якую паказвае воблака. Гулялі ў рухомыя гульні: "На што падобныя воблакі", "Раз, два, тры - воблака замры", "Вышэй неба, вышэй воблака". На працягу ўсяго дня выхаванцы даведваліся штосьці новае, назіралі, гутарылі, адгадывалі загадкі пра воблакі. Свае назіранні дзеці адлюстравалі ў творчай працы-малюнках на асфальце, маляванні ватнымі палачкамі. Было цікава і пазнавальна.