Матэрыяльна-тэхнічная база

У летні перыяд работнікамі дзіцячага сада вялася мэтанакіраваная работа па падрыхтоўцы ўстановы да новага навучальнага года. З 15.07.2024 года да 31.07.2024 года ўстанова закрывалася для ажыццяўлення рамонтных работ.

 На падрыхтоўку ўстановы адукацыі да новага навучальнага года затрачана 15,61 тыс.руб., з іх бюджэтных сродкаў - 12,24 тыс.руб., пазабюджэтных - 0,16 тыс.руб., спонсарскіх сродкаў - 3,37 тыс.руб.

Комлексна  (паталок, сцены, падлога) адрамантавана 2 санвузла і 2 буфетныя.

Зроблены касметычны рамонт  у 4-х групавых памяшканнях, на харчблоку.

 Набыта санітарнае абсталявання:  на 1382 рубля на пакупка 3-х умывальнікаў, 4-х унітазоў, 7 змяшальнікаў, 2-х мыйных ваннаў; устаноўлены жалюзі ў спальні 1-ай разнаўзроставай групы  на суму 690 рублёў.

 Заменены дахі  4-х ценевых навесаў (кладка новага шыферу) (128 м.кв.), частковая пакраска фасада будынка,  рамонт адмосткаў (36 м.кв), афарбоўка цоколя будынка, рамонт 5 уваходных зон  (кладка прыступак тратуарнай пліткай)  афарбоўка падлогавых пакрыццяў ценявых падстрэшкаў, устаноўка 9 камер відэаназіранняў.

 

свернуть
Меню раздела