Функцыі і задачы ўстановы дашкольнай адукацыі

 Установа дашкольнай адукацыі ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Палажэннем аб заснаванні дашкольнай адукацыі, іншымі актамі заканадаўства, статутам установы дашкольнай адукацыі. Прадметам дзейнасці ўстановы дашкольнай адукацыі з'яўляецца навучанне і выхаванне дзяцей ранняга і дашкольнага ўзросту.

Асноўныя задачы ўстановы дашкольнай адукацыі: ахова жыцця і ўмацаванне фізічнага і псіхічнага здароўя выхаванцаў; забеспячэнне рознабаковага развіцця асобы выхаванца ў адпаведнасці з яго ўзроставымі і індывідуальнымі магчымасцямі, здольнасцямі і запатрабаваннямі; фарміраванне ў выхаванцаў маральных норм, кампетэнцый, неабходных для набыцця сацыяльнага досведу; падрыхтоўка да прадаўжэння адукацыі; аздараўленне.

Асноўнай функцыяй установы дашкольнай адукацыі з'яўляецца стварэнне ўмоў для: навучання і выхавання, ранняй сацыялізацыі выхаванцаў; асваення зместу адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі дома для выхаванцаў, якія па медыцынскіх паказаннях пастаянна не могуць наведваць установу дашкольнай адукацыі; атрымання адукацыі выхаванцамі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і аказання ім карэкцыйна-педагагічнай дапамогі; фізічнага, сацыяльна-маральнага, асобаснага, пазнавальнага, маўленчага і эстэтычнага развіцця выхаванцаў; фарміравання ў выхаванцаў грамадзянскасці і нацыянальнай самасвядомасці, асноў патрыятызму, традыцыйных каштоўнасных установак; далучэння выхаванцаў да агульначалавечых каштоўнасцей і сучасных традыцый; развіцця ў выхаванцаў агульных і спецыяльных здольнасцей да розных відаў дзейнасці і творчасці; выяўлення і развіцця індывідуальных схільнасцей выхаванцаў і іх інтэлектуальна-творчага патэнцыялу; забеспячэння пераемнасці дашкольнай і I ступені агульнай сярэдняй адукацыі; арганізацыі харчавання і аказання медыцынскай дапамогі, пражывання (пры неабходнасці) выхаванцаў; забеспячэння сацыяльна-педагагічнай падтрымкі выхаванцаў і аказання ім псіхалагічнай дапамогі.

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ 4 жніўня 2022 г. № 230 "Аб зацвярджэнні Палажэння аб заснаванні дашкольнай адукацыі")

 

Гадавыя задачы ўстановы дашкольнай адукакцыі “Любчанскі дзіцячы сад”

на 2024-2025 навучальны год

  1. Актывізаваць работу педагагічнага калектыва па фарміраванню ў дзяцей дашкольнага ўзросту асноў грамадзянска-патрыятычнай культуры праз знаёмства з гісторыяй, славутасцямі, традыцыямі малой радзімы.
  2. Удасканальваць работу з выхаванцамі па развіццю здольнасацей праз арганізацыю тэатральнай дзейнасці, развіваць устойлівы інтарэс да тэатральна-гульнявой, атрымліваць веды пасродкам стварэння сумесных спектакляў, пастановак.
свернуть