Мы гуляючы вучымся

10.10.2024
Гульня - гэта асноўны від дзейнасці ў дзяцей малодшага дашкольнага ўзросту. Выхаванцы праз гульню атрымліваюць неабходныя ім веды і ўменні, у зразумелай для іх форме. Адной з відаў гульні - дыдактычная. Гэты від мы актыўна выкарыстоўваем у рабоце з дзецьмі на гэтым тыдні пры вывучэнні тэмы "Садавіна". З дапамогай дыдактычных гульняў у выхаванцаў фарміравалі ўяўленні аб тым, што кожная садавіна мае свой колер, форму, памер. Праз гульні дзецям было лёгка запомніць новыя для іх веды. Гэта даказвае, што дыдактычная гульня не толькі эфектыўны метад навучання, але цікавы і займальны.