Дзень Маці.

14.10.2024
14 кастрычніка ў рамках святкавання тыдня Маці і свята Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў Любчанскім дзіцячым садзе адбылася цёплая, урачыстая сустрэча дзяцей, бацькоў, педагогаў і настаяцеля Свята-Ільінскага храма айца Аляксандра. Выхаванцы дашкольнай установы падрыхтавалі канцэртную праграму для маці і ўсіх прысутных жанчын. З словам у адказ выступіў айцец Аляксандр, які павіншаваў усіх удзельнікаў сустрэчы са святам і паднёс дзецям салодкія падарункі.