Падарожжа ў музей хлеба

05.11.2024
Знаёмства з культурай роднага краю вельмі актуальна і з’яўляецца важнай і даступнай тэмай для дзяцей дашкольнага ўзросту. У сувязі з гэтым у нашай дашкольнай установе і створаны міні – музей хлеба. Экспанаты музея сабраны педагогамі і бацькамі выхаванцаў, а работа па іх пашырэнню і аднаўленню вядзецца пастаянна. Дзеці групы інтэграванага навучання і выхавання з задавальненнем наведалі міні – музей хлеба: развівалі пазнаваўчую цікавасць, патрыятычныя пачуцці, грамадзянства, вучыліся беражліва адносіцца да традыцый, культуры і гісторыі свайго народа.