Умовы прыёму ва УА

 

 

       Прыём выхаванца ва ўстанову для атрымання дашкольнай адукацыі ажыццяўляецца на падставе: 

* заявы законнага прадстаўніка дзіцяці;

* медыцынскай даведкі аб стане здароўя;

* накіравання ва ўстанову для асваення зместу адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі, выдадзенай мясцовым выканаўчым і распарадчым органам па месцы знаходжання ўстановы;

* Для асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця - заключэнне цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.

       Камплектаванне груп установы дашкольнай адукацыі і перавод выхаванцаў з адной узроставай групы ў іншую ажыццяўляюцца штогод на пачатак навучальнага года (1 верасня). Выхаванцы аб'ядноўваюцца ў групы:

- першая рознаўзроставая група (ад 2 да 3 гадоў і ад 3 да 4 гадоў);

- другая рознаўзроставая група (ад 1 да 2 гадоў і ад 3 да 4 гадоў);

- трэцяя рознаўзроставая група (ад 4 да 5 гадоў і ад 5 да 6 гадоў);

- інтэграваная група (ад 4 да 5 гадоў, ад 5 да 6 гадоў і ад 6 да 7 гадоў).

 

 

 

свернуть