Мой вясёлы, звонкі мячык

12.07.2022
Рухомыя гульні ў жыцці дзіцяці займаюць важнае месца. Гэта выдатная магчымасць для зносін з аднагодкамі і старэйшымі сябрамі. Дзеці любога ўзросту вельмі любяць гуляць у мяч. Актыўны адпачынак прыносіць карысць, спрыяе фізічнаму развіццю і дорыць пазітыўны настрой.