Матэрыяльна-тэхнічная база

У летні перыяд работнікамі дзіцячага сада вялася мэтанакіраваная работа па падрыхтоўцы ўстановы да новага навучальнага года. З 10.07.2023 года да 28.07.2023 года ўстанова закрывалася для ажыццяўлення рамонтных работ.

 На падрыхтоўку ўстановы адукацыі да новага навучальнага года затрачана 9,013 тыс.руб., з іх бюджэтных сродкаў - 7,053 тыс.руб., пазабюджэтных - 0,38 тыс.руб., спонсарскіх сродкаў - 0,117тыс.руб.

Комплексна (столь, сцены, падлога) адрамантаваны 1 санвузел з заменай усяго сантэхнічнага абсталявання. Дэмантавана старое траўманебяспечнае пакрыццё пешаходнай дарожкі і праведзена кладка тратуарнай пліткі (120м. кв.).

Капітальна адрамантавана адна ценявая веранда, у трох астатніх заменена абрашотка. Зроблены касметычны рамонт у 4-х групавых памяшканнях, на харчаблоку, 2-х калідорах, кабінеце загадчыка.

Агароджана пляцоўка для збору камунальных адходаў.

Праведзены рамонтныя работы па кладцы тратуарнай пліткай пляцоўкі для арганізацыі ўрачыстых мерапрыемстваў і навучанню правілам дарожнага руху выхаванцаў.

свернуть
Меню раздела