Аб'яднанні па інтарэсах

    З 1 верасня 2023/2024 навучальнага года для выхаванцаў установы адукацыі (на падставе заяў бацькоў) арганізаваны наступныя аб'яднанні па інтарэсах: 

  1. "Магія вобразаў"

Мэта гуртка: Развіццё дробнай маторыкі рук і творчых здольнасцей дзяцей праз мастацкую творчасць: маляванне, аплікацыю, лепку.

Задачы: 1. Развіваць і ўдасканальваць дробную маторыку пальцаў рук, развіваць увагу і ўменне арыентавацца на плоскасці.

  1. Развіваць уменне разумець і выконваць заданне па ўзоры.
  2. Развіваць цікавасць да розных тэхнік мастацкай творчасці, развіваць творчыя здольнасці.
  3. Знаёміць з асаблівасцямі выяўленчага матэрыялу, ствараць нескладаныя сюжэты і вобразы.

Педагог – Апалонік Наталля Васільеўна

Напаўняльнасць – 12 выхаванцаў

Дзень правядзення – чацвер (1 раз у тыдзень)

Працягласць занятку – 25-30 хвілін

Кошт аднаго занятка – 2 руб. 50 кап.

  1. "Чароўная папера"

Мэта гуртка: Развіццё выяўленчай іворчасці дзяцей з выкарыстаннем нетрадыцыйных тэхнік у працы з паперай.

Задачы: навучальныя: навучаць тэхнічным прыёмам і спосабам стварэння розных вобразаў з паперы; фарміраваць уменне выконваць вусныя інструкцыі; навучаць розным прыёмам працы з паперай; замацоўваць веды аб розных геаметрычных паняццях; узбагачаць слоўнік спецыяльнымі тэрмінамі; вучыць ствараць калекцыі з выбарамі, вырабленымі ў розных тэхніках.

развіваючыя: развіваць увагу, памяць, лагічнае і прасторавае ўяўленне, дробную маторыку пальцаў рук і вокамер, мастацкі густ, творчыя здольнасці і фантазіі дзяцей.

выхаваўчыя: выхоўваць цікавасць да працы з паперай, выкарыстоўваючы розныя тэхнікі; пашыраць камунікатыўныя здольнасці дзяцей; фарміраваць культуру працы і ўдасканальваць працоўныя навыкі; спрыяць стварэнню гульнявых сітуацый; уменню беражліва і эканомна выкарыстоўваць матэрыял.

Педагог – Аляшкевіч Ала Іванаўна

Напаўняльнасць – 10 выхаванцаў

Дзень правядзення – чацвер (1 раз у тыдзень)

Працягласць занятку – 20-25 хвілін

Кошт аднаго занятка – 2 руб. 00 кап.

  1. “Экалогія і малышы”

Мэта гуртка: фарміраванне асноў экалагічнай культуры ў дзяцей малодшага дашкольнага ўзросту.

Задачы: 1. Фарміраваць асновы экалагічных ведаў і ўяўленняў дзяцей ў свеце прыроды, першапачатковых уменняў і навыкаў экалагічна граматных і бяспечных паводзін для прыроды і самога дзіцяці.

  1. Развіваць пазнавальную цікавасць да свету прыроды, уменне назіраць за жывымі аб’ектамі і з’явамі нежывой прыроды, апісваць іх, знаходзіць прычынна-следчыя сувязі.
  2. Выхаванне ў дзяцей малодшага дашкольнага ўзросту эмацыянальна-цэннасных адносін да прыроды.

Педагог - Шмык Ганна Уладзіміраўна

Напаўняльнасць – 14 выхаванцаў (2 групы па 7 дзяцей)

Дзень правядзення – аўторак (адзін раз у тыдзень)

Працягласць занятку – 10 хвілін

Тэлефон для даведак: 4-15-76

 

 

свернуть