Творчасць і развіццё інтэлекту.

29.02.2024
Ёсць шмат розных ідэй і спосабаў зрабіць нешта цікавае і незвычайнае падчас заняткаў у аб’яднанні па інтарэсах “Магія вобразаў” нашага дзіцячага сада. Дзеці, якім дазволена жыць і думаць нестандартна, маюць больш высокі ўзровень інтэлекту. Дашкольнікі не заўсёды здольныя поўнасцю выказаць сябе пры дапамозе мовы. Мастацкая дзейнасць і іншыя віды творчасці ў дзіцячым садку і за яго межамі надзвычай важныя. Мастацтва з'яўляецца часткай жыцця дзяцей, яны як ніхто іншы, могуць атрымліваць асалоду ад яго і выказваць сябе праз розныя вырабы з кардона, паперы, пластыліну, штучнага матэрыялу і г.д.