Свята 8 Сакавіка

07.03.2024
Свята, прысвечанае Дню 8 Сакавіка, прайшло ва ўсіх рознаўзроставых групах дзіцячага сада. Дзеці вельмі стараліся парадаваць сваіх матуль і бабуль сваім выступленнем. Разам з выхавацелямі, Вясной, Старухай Шапакляк яны спявалі песні і танцавалі, гулялі ў гульні са сваімі матулямі, чыталі ім вершы. Дзяўчынкі парадавалі сваіх мам танцам “Модніца”, а хлопчыкі павіншавалі сваіх дзяўчынак танцам “Пілоты”, матулям “дапамагалі” па мыццю бялізны. Ні адна матуля не засталася без падарунка, якія былі зробленыя рукамі іх дзяцей. Свята, несумненна, прынесла ў жыццё дзіцячага садка атмасферу вяснавой радасці і шчасця. Спадзяёмся, што святочны настрой і прыемна праведзены адпачынак застанецца з гледачамі на доўгі час.