Мы прыйшлі са сцяжкамі – пагуляйце з намі

11.03.2024

У першай рознаўзроставай групе прайшоў занятак па фізічнаму выхаванню, дзе выхаванцы фарміравалі ўменне хадзіць у калоне; бегаць у зададзеным напрамку; адначасова пачынаць і заканчваць агульнаразвіццёвыя практыкаванні з прадметамі (сцяжкамі): “Пагуляем са сцяжкамі”, “Схаваем сцяжкі”, “Дакраніся сцяжкамі”, “Памахаем сцяжкамі”; развівалі патрэбнасць у пазнанні навакольнага свету; уменне арыентавацца ў навакольнай прасторы з дапамогай дарослага; выхоўвалі цікавасць да засваення розных відаў руху. Закончыўся занятак гульнёй “Сцяжок”, дзе дзеці з задавальненнем выконвалі дзеянні гульні.