Масленіца - самае смачнае свята

13.03.2024

Пах бліноў і травяной гарбаты на Масленіцу вітаў на прыканцы зімы ў дашкольнай установе. На свята да дзяцей завітала Вясна з загадкамі, жартамі, песнямі і пляскамі. Так, з песнямі, гульнямі і добрым настроем развітваліся з зімой выхаванцы сярэдняга і старэйшага дашкольнага ўзросту. У гонар Сонца бацькі напяклі смачных, румяных бліноў з рознай начынкай. Кожны з дзяцей на гэтым свяце мог знайсці сабе пачастунак і забаву на свой густ.