Дзень дабрыні

12.03.2024

                                                       Дзень дабрыні

          У час правядзення мерапрыемства выхаванцы нашай дашкольнай установы прынялі ўдзел у акцыі “Марафон добрых спраў”. Яны з задавальненнем дапамагалі дарослым: наводзілі парадак у сваіх шкафчыках, гульнявым кутку і кутку прыроды, падклейвалі кніжкі, складвалі сурвэткі, сталі ўдзельнікамі гутаркі- разважання “Добрыя ўчынкі”, у час якой дзеці змаглі даць адзнаку сваім учынкам і ўчынкам сваіх сяброў.