Шашкі-інтэлектуальны вольны час

04.04.2024
Настольныя гульні ўжо даўно саступілі месца камп'ютарным, за якімі дзеці гатовыя праседжваць гадзінамі. Многія бацькі памылкова лічаць, што камп’тарныя гульні здольныя стаць альтэрнатывай жывой гульні. Між тым машына не заменіць непасрэдных, жывых зносін з дзіцем. Дух партнёрства, таварыствы, а пазней і суперніцтва, які ўзнікае пры навучанні, а затым падчас інтэлектуальных настольных гульняў, складана пераацаніць. Шашкі-інтэлектуальны від спорту, які развівае здольнасць дзяцей думаць лагічна і стратэгічна. Дзіцяці трэба думаць над хадамі, ацэньваць сітуацыю на дошцы. У ходзе гульні развіваюцца псіхаматорыка (дашкольнікі чапаюць, перастаўляюць, б'юць шашку праціўніка), увагу, засяроджанасць, што так важна для далейшага навучання ў школе. Большая частка дзяцей у дашкольным узросце па сваёй прыродзе вельмі рухомая і актыўная, дашкольнікам цяжка засяродзіць сваю ўвагу на працяглы час, а гэтая чароўная гульня ненадакучліва фармуе ў іх такую якасць, як уседлівасць.