«Спорт – сяброўства ўмацоўвае і здароўе беражэ!»

05.04.2024
6 красавіка Міжнародны дзень спорту на карысць развіцця і міру. Гэтае сусветнае свята дэманструе важную ролю спорту і фізічнай актыўнасці ў жыцці людзей ва ўсім свеце, аб'ядноўвае іх, спрыяе мірнаму жыццю. У спорце ж няма ворагаў, толькі сапернікі-аднадумцы. Спорт – гэта тая ж праца, а сумесная праца – заўсёды аб'ядноўвае і ўмацоўвае паразуменне. У рамках Міжнароднага дня спорту на карысць развіцця і міру ў нашым дзіцячым садзе прайшло свята "Спорт – сяброўства ўмацоўвае і здароўе беражэ!" Свята наладзіла дашкалят на весялосць і пазітыў, паралельна прывіваючы ім смак да спорту. Маляняты праявілі не толькі сілу, спрыт і цягавітасць, але і ўменне працаваць у камандзе. На працягу ўсяго свята дзеці радаваліся сваім перамогам і перамогам сваіх сяброў. Як было і задумана, вясёлыя спартыўныя спаборніцтвы дапамаглі раскрыць у дзецях таленты, крэатыўнасць і садзейнічалі ўмацаванню сяброўскай атмасферы.