Дзень смеху

01.04.2024
1 красавіка ў першай рознаўзроставай групе прайшло свята “Дзень смеху”. З нецярпеннем гэтае свята чакалі дзеці, каб пажартаваць, павесяліцца ці проста ад душы пасмяяцца. А хто любіць больш за ўсё весяліцца? Вядома, нашыя маленькія дашкольнікі. У госці да дзяцей прыйшоў вясёлы клоўн Лёлік, які весяліў дзяцей, расказваў вясёлыя вершы, танцавалі, загадвалі загадкі. Дзень гумару і смеху прайшоў весела! Дзеці атрымалі мора станоўчых эмоцый і зарадзіліся выдатным настроем!