Свет тканіны і паперы

09.04.2024
У чароўнай лабараторыі выхаванцы рознаўзроставай групы №2 правялі чарговыя даследаванні. На гэты раз дзяцей зацікавілі ўласцівасці і адрозненні тканіны і паперы. У ходзе доследаў было ўстаноўлена, што папера не трывалая, рвецца, камечыцца, яе можна склеіць. Тканіна трывалая, яе цяжка парваць, мнецца менш, чым папера, яе можна пашыць. У ходзе доследаў у дзяцей развіваліся ўменні ўстанаўліваць сувязь паміж прызначэннем прадмета і матэрыялам, з якога ён выраблены, выхоўваліся беражлівыя адносіны да прадметаў.