Пачатак усяму – родная зямля

10.04.2024
Грамадзянска – патрыятычнае выхаванне дзяцей у значнай ступені залежыць ад супольнай дзейнасці дашкольнай установы, сям’і і грамадства. Перад педагогамі Любчанскага сада паўстае складаная задача – раскрыць дзіцяці непаўторнасць, багацце і хараство роднага краю, выхаваць у дзіцячай душы любоў да роднай прыроды, да гісторыі і культуры краіны. Для маленькага чалавека вельмі важна адчуваць сувязь са сваім домам, вуліцай, на якой стаіць яго дом, мясцовасцю, дзе знаходзіцца яго дзіцячы сад. Для фарміравання патрыятычных і грамадзянскіх пачуццяў дзяцей, пашырэння іх ведаў пра гісторыю краіны, пасёлка, развіцця інтарэсу да мінуўшчыны і сучаснасці сваёй краіны ў рознаўзроставых групах наладжана мэтанакіраваная праца: праводзяцца святы і тэматычныя заняткі; вядуцца гульні – заняткі, гутаркі; наладжваюцца беларускія народныя гульні; выкарыстоўваюцца дзіцячыя мастацкія творы; развучваюцца песні, вершы, прымаўкі, прыказкі, загадкі; чытаюцца казкі і літаратурныя творы; створаны міні – музей хлеба “Ад зярнятка да хлеба”, куток “Беларуская хатка”.