Магнітная рыбалка "Клубніцы"

08.04.2024
Гульня-гэта не толькі займальнае баўленне часу для дзяцей дашкольнага ўзросту, але і асноўны спосаб пазнання свету і развіцця. Праз гульню дзеці вучацца ўзаемадзейнічаць, вырашаць задачы, развіваць фантазію і творчыя здольнасці. Падтрымліваем іх у гэтым дзіўным працэсе, ствараем умовы для бесклапотнай весялосці і навучання. Кожны дзень нашага выхаванца напоўнены радасцю і дзіўнымі адкрыццямі праз гульню.