На зарадку станавіся!

11.04.2024
Усім вядома, што фізічныя практыкаванні ўмацоўваюць арганізм, аказваюць дадатнае ўздзеянне на імунную сістэму. Вось чаму так важныя ўмераныя фізічныя нагрузкі. Калі выконваць раніцай шэраг нескладаных практыкаванняў, то гэта дазволіць зарадзіцца энергіяй, бадзёрасцю, пачуццём радасці і задавальнення на цэлы дзень. У дзяцей нашага дзіцячага сада ўвайшло ў звычку рабіць зарадку кожны дзень, гэта з’яўляецца абавязковай часткай рэжыму дня. Звычайна занятак праходзіць з самай раніцы пасля таго, як бацькі перадаюць дзяцей выхавацелям. Ранішняя гімнастыка дабратворна дзейнічае на ўвесь арганізм дзіцяці, аказвае вялікі аздараўленчы і выхаваўчы ўплыў. Арганізм наладжваецца на эфектыўную працу на працягу ўсяго дня.