"Што такое космас?"

12.04.2024
12 красавіка, у Дзень касманаўтыкі, у рознаўзроставай групе №2 прайшоў комплексны занятак «Што такое космас?», падчас якога ў дзяцей фармаваліся першапачатковыя ўяўленні пра Сусвет, зоркі, космас. Выхаванцы разгледзелі карцінкі з выявай зорак і планет, пазнаёміліся з прафесіяй касманаўт, касмічным караблём і для чаго касманаўты лётаюць у космас. Падчас гульні «Зорнае неба» сабралі зоркі, якія ўпалі з неба, для палёту ў космас адрамантавалі (размалявалі) ракеты. У дзяцей развівалася цікавасць да спазнання, дапытлівасць.