Імітацыйныя гульні

16.04.2024
Адукацыйныя і выхаваўчыя магчымасці імітацыйнай гульні шырокія. Удзельнічаючы ў ёй, дзеці знаёмяцца з навакольным светам праз гульнявыя вобразы, а ўмела пастаўленыя пытанні прымушаюць выхаванцаў думаць, аналізаваць, рабіць высновы і абагульненні адносна паводзін персанажаў. З разумовым развіццём цесна звязана і ўдасканаленне гаворкі. У працэсе імітацыйнай гульні непрыкметна актывізуецца слоўнік дзіцяці, удасканальваецца гукавая культура яго мовы, яе інтанацыйны лад. Выкананая роля, вымаўляемыя рэплікі ставяць дашкольніка перад неабходнасцю ясна, выразна, зразумела тлумачыцца. У яго паляпшаецца дыялагічнае гаворка, яе граматычны лад.