Чароўныя алоўкі

15.04.2024

                                     Чароўныя алоўкі

           Маляванне – прыемны і карысны занятак для кожнага ўзросту.

           У другой рознаўзроставай групе быў праведзены “Дзень каляровых алоўкаў”.

          Выхаванцы з задавальненнем слухалі гісторыю-казку аб узнікненні алоўкаў, выкарыстоўвалі іх у канструктыўнай дзейнасці, складвалі вяселку, ажыўлялі сумныя малюнкі з дапамогай чароўнай сілы.