Агарод на падваконніку

17.04.2024
Кожны год мы з выхаванцамі займаемся пасадкай раслін "Агарод на падваконніку". Агарод на падваконніку спрыяе развіццю дапытлівасці і назіральнасці ў дзяцей, гэта дапамагае лепш спазнаць жыццё раслін. Вось і сёлета мы вырашылі вырасціць цыбулю і розныя віды кветак. Дзеці адразу прыгатавалі насенне, пасеялі іх і з нецярпеннем чакалі першых парасткаў. Цяпер выхаванцы назіраюць, у што ператворацца маленькія парасткі. Сумеснымі намаганнямі мы ствараем прыгожы і карысны ўраджай на акне.