За бяспеку разам

23.04.2024
У рамках акцыі “За бяспеку разам” з выхаванцамі трэцяй рознаўзроставай групы праведзена квэст-гульня “Займальныя падарожжы ў свет бяспекі”. Найвышэйшае шчасце кожнай сямъі - здаровае, паспяховае, шчаслівае дзіця. Дарослыя павінны надаваць адмысловую ўвагу знаёмству дзяцей з небяспекамі, якія іх могуць чакаць. Павышаная дзіцячая дапытлівасць і імкненне да самастойнасці, нярэдка прыводзяць да ўзнікнення небяспечных сітуацый. Гэты дзень быў напоўнены разнастайнымі цікавымі і пазнавальнымі заданнямі: “Забараняецца – дазваляецца”, “Пажарная бяспека”, “Набяры тэлефоны экстраных службаў”, “Адзін дома”, “Святлафор”. Правядзенне такіх мерапрыемстваў дае магчымасць выхаванцам пашырыць веды па бяспецы, у даступнай форме пазнаёміць дзяцей з рознымі небяспечнымі сітуацыямі і ўменнем іх пераадолець.