Інавацыйны эксперыментальны праект

26.04.2024
Наша дзяржаўная ўстанова адукацыі «Любчанскі дзіцячы сад» у 2023/2024 навучальным годзе ўдзельнічала ў эксперыментальным праекце. У ходзе рэалізацыі праекта былі апрабаваны дыдактычныя матэрыялы, накіраваныя на логіка-матэматычнае развіццё выхаванцаў старэйшага дашкольнага ўзросту. Мэта эксперыментальнай дзейнасці: вызначыць эфектыўнасць і рэзультатыўнасць дыдактычных матэрыялаў накіраваных на логіка-матэматычнае развіццё выхаванцаў старэйшага дашкольнага ўзросту. Апрабацыя дыдактычных матэрыялаў ажыццяўлялася ў нерэгламентаванай дзейнасці па трох напрамках: "Настольна-лагічныя гульні для выхаванцаў старэйшага дашкольнага ўзросту", "Адукацыйныя тэхналогіі па навучанні дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту гульні ў шашкі", "Адукацыйныя сітуацыі для выхаванцаў па навучанні гульні шахматы". Дашкольнікі павысілі ўзровень ведаў, здольныя прымяняць іх у паўсядзённай дзейнасці.